Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапацэнтры́зм, ‑у, м.

Антынавуковы, рэлігійны погляд, паводле якога чалавек з’яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай сусвету.

антрапацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрапацэнтрызму.

антрапо́іды, ‑аў; адз. антрапоід, ‑а, М ‑дзе, ж.

Чалавекападобныя малпы.

антрапо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне антрапалогіі.

антрапо́нім, ‑а, м.

Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек.]

антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

антрацы́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт.

антрацы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і антрацытавы.

антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

•••

Выкідваць антраша гл. выкідваць ​1.

[Фр. entrechat.]

антрыко́т, ‑у, М ‑коце, м.

Міжрэбравая частка ялавічыны. // Смажаніна з ялавічыны; адбіўная ялавічная катлета.

[Фр. entrecôte.]