Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапамарфі́зм, ‑у, м.

1. Адна з форм анімізму — перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на з’явы і прадметы прыроды.

2. Уяўленне багоў у выглядзе людзей, якое ўласціва для многіх рэлігій.

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек і morphe — від.]

антрапамарфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антрапамарфізму.

антрапаме́р, ‑а, м.

Інструмент для навуковых вымярэнняў чалавечага цела.

антрапаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрапаметрыі. Антрапаметрычныя дадзеныя.

антрапаме́трыя, ‑і, ж.

Антрапалагічнае даследаванне, якое заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак.

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек і metron — мера.]

антрапамо́рфны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Чалавекападобны. Антрапаморфныя малпы.

антрапані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Спец. Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення і развіцця, структуру, сацыяльнае функцыяніраванне і геаграфічнае распаўсюджанне.

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек і ónyma — імя.]

антрапанімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да антрапанімікі (антрапаніміі), звязаны з антрапанімікай (антрапаніміяй). Антрапанімічная формула. Антрапанімічны атлас.

антрапані́мія, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць антрапонімаў той ці іншай мовы.

антрапасо́фія, ‑і, ж.

Кніжн. Рэлігійна-містычнае вучэнне, разнавіднасць тэасофіі.

[Грэч. ánthrōpos — чалавек і sophía — мудрасць.]