Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапафа́г, ‑а, м.

Людаед.

[Грэч. anthrōpophagos.]

антрапафа́гія, ‑і, ж.

Людаедства.

[Грэч. anthrōpophagia.]

антрапацэнтры́зм, ‑у, м.

Антынавуковы, рэлігійны погляд, паводле якога чалавек з’яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай сусвету.

антрапацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрапацэнтрызму.

антрапо́іды, ‑аў; адз. антрапоід, ‑а, М ‑дзе, ж.

Чалавекападобныя малпы.

антрапо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне антрапалогіі.

антрапо́нім, ‑а, м.

Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек.]

антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

антрацы́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт.

антрацы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і антрацытавы.