антыалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.
Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.
антыалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.
Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.
антыбіётыкі, ‑аў;
Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.
антыбіяты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да антыбіётыкаў.
антывае́нны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць вайны.
антыві́рус, ‑а,
Лячэбны сродак, які мае ўласцівасць затрымліваць размнажэнне таго віду мікроба, ад якога ён атрыманы.
антыге́н, ‑у,
Рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел.
антыге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да антыгену.
антыгігіені́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены.
антыгістары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць прынцыпам гістарызму.
антыграма́дскі, ‑ая, ‑ае.
Шкодны для інтарэсаў грамадства; варожы грамадству.