Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антымілітары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік антымілітарызму.

антымілітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць мілітарызму.

антымо́нія, ‑і, ж.

У выразе: разводзіць антымоніі гл. разводзіць.

антынавуко́вы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць навуковых тэорый, палажэнняў; ненавуковы. Антынавуковае ўяўленне.

антынаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Варожы інтарэсам народу. Антынародная палітыка царызму. Антынародная вайна.

антыно́мія, ‑і, ж.

Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.

[Грэч. antinomia.]

антыпарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць ідэйных і арганізацыйных прынцыпаў партыі, супярэчны з імі.

антыпаса́ты, ‑аў; адз. антыпасат, ‑а, М ‑саце, м.

Пастаянныя паветраныя плыні ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах.

антыпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Непрыемны, агідны; проціл. сімпатычны.

антыпа́тыя, ‑і, ж.

Пачуццё непрыязнасць агіды; проціл. сімпатыя. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі і антыпатыі. Шамякін.