Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыква́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі стары і каштоўны. Антыкварная кніга.

2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў. Антыкварны магазін.

антыкварыя́т, ‑у, М ‑рыяце, м.

Гандаль старадаўнімі каштоўнымі прадметамі, карцінамі, кнігамі.

антыклерыкалі́зм, ‑у, м.

Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму.

антыклерыка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыклерыкалізму.

антыло́па, ‑ы, ж.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.

антымара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць маралі; амаральны.

антымарксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма.

антымаста́цкі, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены мастацкасці; які супярэчыць мастацкаму густу.

антымаста́цтва, ‑а, н.

Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва.

антымілітары́зм, ‑у, м.

Масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму і імперыялістычных войнаў.