Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамазаць.

прамазу́ціцца, ‑зучуся, ‑зуцішся, ‑зуціцца; зак.

Запэцкацца, насыціцца мазутай. Вопратка прамазуцілася. Рукі прамазуціліся.

прамазу́ціць, ‑зучу, ‑зуціш, ‑зуціць; зак., каго-што.

Запэцкаць, насыціць мазутай. Прамазуціць пакулле.

прамазу́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамазуціць.

2. у знач. прым. Насыпаны мазутай; запэцканы, замурзаны. Славік беражліва паклаў лісток паперы ў кішэню прамазучанага камбінезона. Даніленка. Бацька заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Лынькоў. Увесь прамазучаны трактарыст падсадзіў мяне на свайго сталёвага каня, сеў побач са мною і ўзяўся за рычагі. Дамашэвіч.

прамака́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: прамакальная папера — мяккая порыстая папера, якая ўбірае ў сябе вільгаць і ўжываецца для высушвання напісанага чарнілам ці тушшу.

прамака́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Прамакальная папера. Але, пакуль адшукаў прамакатку, пляма ператварылася ўжо ў добрую лужыну. Якімовіч.

прамака́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прамокнуць.

2. Прапускаць вільгаць, сырасць.

прамака́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамакнуць.

прамакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Асушыць чым‑н., што ўбірае ў сябе вільгаць (прамакальнай паперай, марляй і пад.). Толя скончыў яшчэ адну старонку, старанна прамакнуў напісанае і запытальна паглядзеў на старшую піянерважатую. Шыловіч. Камендант зноў прамакнуў насоўкай пот на твары, на лысіне. М. Ткачоў.

прамакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З прамымі крыламі. Прамакрылае насякомае.

2. у знач. наз. прамакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых з доўгімі, вузкімі, прамымі пярэднімі крыламі, да якога адносяцца цвыркун, сарапча, конік.

прамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і без дап.

Малаціць некаторы час. Прамалаціць цэлы дзень.