Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прамалёўванне, ‑я, н.

Спец. Тое, што і прамалёўка.

прамалёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прамалёўваць.

прамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамаляваць.

прамалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Першая стадыя работы жывапісца — нанясенне пэндзлем (пераважна адной фарбай) асноўных элементаў карціны.

прамаліне́йнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прамалінейнага (у 1 знач.); прамізна. Прамалінейнасць вуліц.

2. Уласцівасць прамалінейнага (у 2 знач.). Прамалінейнасць вывадаў.

прамаліне́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі. Прамалінейны рух. Прамалінейныя вуліцы.

2. Які дзейнічае прама, адкрыта, па перакананню. Прамалінейны чалавек. Прамалінейны адказ.

прамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што і без дап.

Малоць некаторы час.

прамалява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прамаляваць.

прамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Спец. Зрабіць прамалёўку.

2. і без дап. Маляваць некаторы час.

прамане́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Манежыцца некаторы час.