Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праламле́нне, ‑я, н.

1. Спец. Адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Праламленне святла. Праламленне радыёхваль.

2. перан. Суб’ектыўнае асэнсаванне якога‑н. факта, якое мяняе яго сэнс, змест. Андрэй, слухаючы Грышу, адчуваў, што ў ім, у Грышы, паўтараецца ў нейкім сваім праламленні яго, Андрэя, палітычная маладосць. Пестрак.

праламля́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць светлавога праменя праламляцца пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Праламляльнасць праменяў.

праламля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да праламацца (у 2 знач.).

2. перан. Кніжн. Атрымліваць, набываць іншы, новы сэнс, змест у чым‑н. Хораша, такім чынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі. Лойка.

3. Зал. да праламляць.

праламля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да праламаць (у 2 знач.).

пралангава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пралангаваць.

пралангава́цца, ‑гуецца; незак.

Зал. да пралангаваць.

пралангава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Спец. Прадоўжыць (прадаўжаць) тэрмін чаго‑н. Пралангаваць дагавор.

[Ад лац. prolongare — падаўжаць.]

праланга́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пралангаваць.

пралапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

1. Праляцець лапочучы, з шумам. Раптам пралапатаў крыламі нейкі вялізны птах, і мы аж скалануліся ад нечаканасці. Каліна.

2. што. Прагаварыць, сказаць што‑н. хутка, не зусім выразна. — От уліплі, дык уліплі! — пралапатаў адзін з .. [салдат]. Гурскі.

3. Лапатаць некаторы час (гл. лапатаць у 3 знач.).

прале́гчы, ‑ляжа; ‑лягуць; пр. пралёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; зак.

Прайсці, працягнуцца дзе‑н. (пра дарогу, сцежку, граніцу і пад.). Цяпер паміж дрэў праляглі дарожкі, на палянках з’явіліся спартыўныя пляцоўкі. Шыцік. Ды хоць на ўсходзе па лясах пралегла панская граніца, зямля, прыняўшы гэткі прах, ніколі не магла скарыцца. Вялюгін. // З’явіцца, абазначыцца, легчы. Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі. Дуброўскі. І сама яна задумалася, і цень засмучэння пралез на яе маладым і свежым твары. Колас. / у перан. ужыв. [Марыя Андрэеўна] думала аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа. Мележ. [Мікалай Аляксеевіч] выразна, да болю адчуваў, што паміж яго ранейшым і цяперашнім жыццём пралегла рэзкая мяжа, і гэтая мяжа пачалася тут, у калгасе. Навуменка.