праку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракусіць.
пралажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
Тое, што і пракласці. Вузкакалейку пралажылі і па ёй тралююць бярвенне, возяць ваганеткамі торф. Сачанка. Дзед паказаў мне «шнурок», які толькі што пралажыў ліс. Мыслівец.
•••
Грудзьмі пралажыць сабе дарогу — тое, што і грудзьмі пракласці сабе дарогу (гл. пракласці).
Пралажыць дарогу — тое, што і пракласці дарогу (гл. пракласці).
прала́з, ‑у, м.
Адтуліна, вузкі праход, праз якія можна пралезці, прайсці. [Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукою разграбаць пралаз... Сачанка.
прала́за, ‑ы, м. і ж.
Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга. — Ну і пралаза гэты Чыкілёнак, — дадаў стары. Чыгрынаў. — Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у прафкоме. Галавач.
прала́зіць 1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.
Незак. да пралезці.
прала́зіць 2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
Лазіць некаторы час. Пралазіць увесь дзень па гарах.
прала́зніцтва, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі пралазы; хітрасць, пранырлівасць.
пралайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Правесці марна час, нічога не зрабіўшы. Цэлы год ён пралайдачыў, а наступнай восенню, не захацеўшы зноў ганяцца за шчасцем, Іван .. пайшоў «у народ». Шахавец.
пралама́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праламаць.
пралама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Атрымаць пралом пад цяжарам чаго‑н. Пад танкам жа «271» насціл затрашчаў і праламаўся з аднаго боку. Мележ.
2. Спец. Адхіліцца, змяніць свой кірунак пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое (пра радыёхвалі, светлавыя, гукавыя і інш. хвалі).
пралама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.
1. Зрабіць дзірку, пралом; прабіць. [Гіль:] — Масток разбураны. Бачыце, цяжкая машына ішла, праламала. Гамолка. Як мне хацелася схапіць.. [камень] і праламаць ім паганы той чэрап!.. Ракітны.
2. Спец. Адхіліць, змяніць кірунак (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.