Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго-што.

Правесці інфармацыю, паведаміць. Трэба праінфармаваць Франтавы камітэт аб настроях акопнікаў. Гурскі.

праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць. Карпюк. Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года. Залескі.

прайграва́льнік, ‑а, м.

Апарат для прайгравання грамафонных пласцінак.

прайграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прайграваць — прайграць (у 1–3 знач.).

прайграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прайграцца.

2. Зал. да прайграваць.

прайграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прайграць (у 1–3 знач.).

прайгра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прайграць.

прайгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Гуляючы ў азартную гульню, застацца ў пройгрышы, прайграць многа грошай. — Вашаму Тумашэвічу яўна не павязло той раз — прайграўся ўшчэнт. Машара.

прайгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і без дап. Пацярпець паражэнне ў гульні, спаборніцтве, спрэчках і інш. Прайграць матч. □ [Юрась Бабіч] у заклад ішоў са мною і, як бачыце, прайграў. Савіцкі. Бондар бачыў — бой прайгралі. На штурм камяніц ісці нельга... Трэба адыходзіць. Навуменка. [Сымон:] Усё прапала: мы прайгралі. Не даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на гэтую зямлю. Купала.

2. што. Страціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. у выніку азартнай гульні; прагуляць. Прайграць грошы. □ Казалі, што .. [пан] прайграў сваю зямлю, і ад вялікага маёнтка застаўся ціхі, недагледжаны хутар. Адамчык.

3. што і без дап. Сыграць, выканаць; прымусіць прагучаць. Прайграць пласцінку. □ А восьмай гадзіне на дваровым дзядзінцы прайграў гармонік. Гартны. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім вядомай песні. Скрыпка.

4. Іграць некаторы час. Прайграць дзве гадзіны на раялі.

прайдзісве́т, ‑а, М ‑свеце, м.

Разм. Пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек. Ты ведаеш, Васіль, — да чаго.. [Капейка] дайшоў, — таптацца думаў са мной, як з другімі, кампаніі са мной шукаць!.. Прайдзісвет! Ён мне пра нашых людзей!.. Брыль. [Вяржбіцкі:] — Клікаў — прайдзісвет. І лізаблюд. Прадасць і выменяе, калі нявыкрутка падапрэ. Савіцкі.