Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

празе́ктар, ‑а, м.

Урач-патолагаанатам, які займаецца анатаміраваннем трупаў.

[Ад лац. prosector — той, хто рассякае.]

празе́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да празектара.

2. у знач. наз. празе́ктарская, ‑ай, ж. Памяшканне (у бальніцы, клініцы), дзе анатаміруюць труны.

празе́ктарства, ‑а, н.

Дзейнасць, пасада празектара.

празекту́ра, ‑ы, ж.

1. Патолагаанатамічнае аддзяленне пры лячэбных або навучальных медыцынскіх установах.

2. Тое, што і празектарства.

празелі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Кніжн.

1. Той, хто прыняў новую веру.

2. Новы і гарачы прыхільнік чаго‑н.

[Грэч. prosēlytos.]

празелі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кніжн. Жан. да празеліт.

празеліты́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Імкненне распаўсюдзіць сваю веру, абярнуць іншых у сваю веру.

2. Гарачая адданасць якому‑н. вучэнню, якім‑н. перакананням.

пра́зем, ‑у, м.

Мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі.

[Ад грэч. prasinos — светла-зялёны.]

празімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Правесці дзе‑н. зіму; перазімаваць. Празімаваць у старой хаце.

празме́рна, прысл.

Занадта, залішне. Быў.. [Канькоў] у новым гарнітуры, чыста паголены, празмерна ўзбуджаны і вясёлы. Асіпенка. Лясны жыхар, каб не пажыць бяды, Як правіла, празмерна асцярожны. Корбан.