Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пражэ́ктар, ‑а, м.

Асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку. Асветленае мноствам пражэктараў ледзяное поле стадыёна блішчала, як у сонечны дзень. Шыцік.

•••

Камсамольскі пражэктар — орган камсамольскага кантролю.

[Фр. projecteur ад лац. projectus — кінуты наперад.]

пражэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пражэктара. Палахліва мільганула з боку чыгуначнага моста некалькі пражэктарных прам[янёў]. Лынькоў. // Прызначаны для пражэктара. Пражэктарная лямпа. □ З правага боку ўзносілася ў неба вялікая пражэктарная мачта. Васіленка.

пражэктары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па рабоце з пражэктарам; той, хто абслугоўвае пражэктар.

пражэкцёр, ‑а, м.

Іран. Той, хто займаецца складаннем нязбытных, неабгрунтаваных праектаў.

пражэкцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Іран. Які мае адносіны да пражэкцёра, пражэкцёрства. Пражэкцёрскія планы.

пражэкцёрства, ‑а, н.

Іран. Захапленне нездзяйсняльнымі праектамі.

пражэ́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пражэрлівага.

пражэ́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які многа есць; ненасытны. Пражэрлівае птушаня. □ Прытаіўшыся дзе-небудзь у зарасніку чароту, можна прасачыць, як падкрадваецца пражэрлівы шчупак да сваіх маленькіх ахвяр. Шашкоў.

пражэ́рнасць, ‑і, ж.

Тое, што і пражэрлівасць.

пражэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пражэрлівы. Я ахоўваў яе [завязь] дбала Ад пражэрных слімакоў. Хведаровіч.