празыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да празваць.
празя́блы, ‑ая, ‑ае.
Які моцна празяб, змёрз. — Разведчыкам [сын] у нашых быў! Нічога не страшыўся... Падбярэцца, бывала, сярод ночы дахаты — стомлены, схуднелы, празяблы да касцей. Ракітны.
празя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. празяб, ‑ла; зак.
Моцна азябнуць, змерзнуць. Матчыны словы.. [Ганна] разумее прыкладна так: «Надзень жакетку, бо можа аатрымае Мікалай і ты празябнеш». Сачанка.
празява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
Разм. Не заўважыць, прапусціць, прагледзець. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. Пакуль дазваніўся, урэшце, ды растлумачыў, у чым справа, празяваў апошні аўтобус у Сяльцо. Быкаў. // Не выкарыстаць, упусціць зручны момант. Уборачная непакоіла Мароза. Ну, што ж, законна, летні дзень год корміць. Празяваеш яго — зімою месяцам не навярстаеш. Лобан. // Аслабіўшы ўвагу да каго‑, чаго‑н., прагледзець, недагледзець за кім‑, чым‑н. — Празяваў я хлопца, — быццам скардзіўся бацька старой. — Вырас ён тут без мяне. Цяжка цяпер у рукі ўзяць. Ох, цяжка. Вялікі ўжо. Сяркоў.
праілюстрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праілюстраваць.
праілюстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Аформіць ілюстрацыямі (тэкст кнігі, часопіса і пад.).
2. Паказаць што‑н. на наглядных прыкладах. Праілюстраваць палітычныя здабыткі народнага фронту можна на прыкладах забастовачнай салідарнасці рабочых і сялян Польшчы ў класавых бітвах 1937–1939 гадоў. У. Калеснік.
праімперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца прыхільнікам імперыялізму; які ажыццяўляецца ў інтарэсах імперыялістаў, імперыялізму. Праімперыялістычны дзяржаўны пераварот.
праінструктава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праінструктаваць.
праінструктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Даць інструкцыі, указанні.
праінфармава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праінфармаваць.