Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пракалу́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пракалупваць.

пракалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пракалупаць.

пракалу́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пракалурліваць.

пракалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пракалупаць.

пракалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і пракалупаць (у 1 знач.).

пракалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.

Калыхаць некаторы час. Пракалыхаць дзіця ўсю ноч.

пракалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.

Разм.

1. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць пятляючы, робячы кругі. Мост, як і трэба было чакаць, аказаўся разбураны, і мы пракалясілі яшчэ некалькі дзесяткаў кіламетраў. Марціновіч.

2. Калясіць некаторы час. Пракалясіць усю ноч па лесе.

пракаменці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Даць каментарыі, растлумачыць. Пракаменціраваць артыкул з газеты.

пракампасці́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пракампасціраваць.

пракампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Прабіць кампосцерам. Пракампасціраваць білет на поезд.