праканапа́ціцца, ‑ціцца; зак.
Стаць праканапачаным. Лодка добра праканапацілася.
праканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.
1. Канапацячы, заткнуць усе дзіркі ў чым‑н. Праканапаціць лодку.
2. і без дап. Канапаціць некаторы час.
праканапа́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праканапаціць.
праканапа́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праканапаціцца.
2. Зал. да праканапачваць.
праканапа́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праканапаціць (у 1 знач.).
праканспектава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праканспектаваць.
праканспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Скласці канспект чаго‑н.; заканспектаваць. Праканспектаваць падручнік.
пракансультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Параіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. З кожным днём слабела вастрыня зроку.. Галіна Міхайлаўна, пэўна, ужо вярнулася з курорта, варта было б схадзіць да яе, пракансультавацца. Марціновіч.
пракансультава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Даць кансультацыю па якому‑н. пытанню. Сакратар сашчапіў рукі, схіліў набок галаву — так яму, мабыць, лягчэй было вымаўляць словы. — Дык вось, та-ва-а-арыш Ка-аліна, трэба спачатку а-акты са-аставіць, у-у-улік пра-а-авесці. Зойдзеш у выканком, та-ам цябе пракансультуюць. Асіпенка. Пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым. Шамякін.
пракантралява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракантраляваць.