праба́члівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прабачлівага.
праба́члівы, ‑ая, ‑ае.
Які выражае прабачэнне, просьбу аб прабачэнні. — А вы ўсё тут жывяце? — ціхім і нейкім прабачлівым тонам прамовіла Ніна Пятроўна. Васілёнак.
праба́чны, ‑ая, ‑ае.
Які можна прабачыць, які заслугоўвае прабачэння; прабачальны.
праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.
1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы. Кавалёў.
2. заг. праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода? Карпаў. // Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач. Асіпенка.
прабачэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабачаць — прабачыць (у 1 знач.).
2. Дараванне віны; паблажлівасць за правіннасць.
•••
Прашу прабачэння гл. прасіць.
прабе́г, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.).
2. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны прабег.
3. Спец. Знаходжанне якога‑н. транспартнага сродку ў дарозе, у эксплуатацыі. Падрыхтаваць машыны да прабегу.
4. Спец. Адлегласць, пройдзеная якім‑н. транспартным сродкам. Планавы прабег аўтамабіляў.
прабе́ганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прабегаць (у 2 знач.).
прабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Правесці які‑н. час у беганні.
2. што. Разм. Прапусціць што‑н. за бегатнёй. Прабегаць абед.
прабе́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які многа бачыў, вопытны; хітры. — А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Прабеглы .. салдат старой арміі. Колас.
прабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце; зак.
1. Бегучы, перамясціцца з месца на месца. Варта нават асцярожнаму касому бокам прабегчы, як табе ў цемры можа здацца, нібыта зусім побач з табой мядзведзь прайшоў. Ігнаценка. // што і без дап. Пераадолець пэўную адлегласць. [Юнак] лёгка прабег паўтары тысячы метраў, заняўшы першае месца. Шыцік.
2. Хутка праехаць, перасунуцца з месца на месца. З шумам прабегла машына. // Хутка пранесціся (пра вецер, хмары, святло і пад.). // Пранесціся, пракаціцца (пра шум, крыкі і пад.). Па нястройных радах змучаных боем партызан прабег ўстрывожаны шэпт. Асіпенка. // Паказацца і хутка знікнуць. Па Толевым твары прабег цень смутку. Якімовіч.
3. Хутка мінуць (пра час). — А, як скора прабег час! Здаецца, толькі яшчэ была раніца. Гартны. Не заўважыў Грыша, як прабеглі тры гады ў працы ды вучобе. Пальчэўскі.
4. перан.; што. Уявіць у думках. У думках прабегчы сваё жыццё.
5. перан.; што. Разм. Бегла прачытаць што‑н. Люба прабегла вачыма ліст раз, другі, трэці — і нічога не зразумела. Васілевіч.
6. чым. Разм. Правесці па чым‑н. Баяніст Косця Бульбешка нахіліў да баяна галаву, спрытна прабег пальцамі па ладах знізу ўгору. Шамякін.
•••
Мароз па скуры (па спіне) прабег гл. мароз.
(Чорная) кошка прабегла паміж кім гл. кошка.