Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прабіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прабіваць — прабіць (у 1, 2 знач.).

прабіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прабіцца (у 1, 2 і 5 знач.).

2. Зал. да прабіваць.

прабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабіць (у 1, 2 і 3 знач.).

прабі́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для прабіўкі.

прабі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прабіраваць.

прабі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да прабіраваць.

прабі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Вызначаць колькасць металу ў рудах, сплавах.

2. Ставіць пробу на залатыя, плацінавыя і сярэбраныя вырабы.

[Ад ням. probieren — прасаваць.]

прабіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прабрацца.

2. Зал. да прабіраць.

прабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабраць.

прабі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шкляная трубачка з дном, якая выкарыстоўваецца ў лабараторнай практыцы. У кутку стаяў стол, а на ім мноства прабірак і шклянак. Асіпенка.