Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прабе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся; зак.

1. Прабегчы нямнога. Дагура ўскочыў, прабегся па палянцы. Асіпенка.

2. Зрабіць прабег пры ўзлёце ці пасадцы (аб самалёце).

3. Хутка пранесціся (пра вецер, святло і пад.). Раптам зашумеў вецер, прабегся верхавінамі кустоў, маланка асвятліла цемень неба. Сапрыка.

4. Тое, што і прабегчы (у 5, 6 знач.). [Хлапчук] артыстычна ўскінуў рукі і прабегся пальцамі па клавішах. Лось.

прабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.) і прабегчыся (у 1, 2 знач.).

прабе́л, ‑у, м.

1. Незапоўненае месца ў тэксце, пропуск; прагал паміж літарамі, знакамі, радкамі і пад. у тэксце.

2. Недахоп, недагляд. [Зёлкін:] Нашы меркаванні апраўдаліся Вашай выдатнай працай. Ёсць, праўда, некаторыя прабелы. Крапіва.

прабе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прабяліць.

прабе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабельваць — прабяліць (у 1 знач.).

прабе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прабельваць — прабяліць (у 1 знач.).

прабе́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прабяліцца.

2. Зал. да прабельваць.

прабе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабяліць (у 1 знач.).

прабе́льная, ‑ай, ж.

Аддзяленне, камера на цукровым або васковым заводзе, дзе прабельваюць цукар, воск і васковыя вырабы.

прабе́льны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.

прабе́льны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам. Брыль.