Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трушчо́ба, ‑ы, ж.

1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.

2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі... Рудкоўскі.

3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч. Колас.

трушчо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трушчобы (у 1, 2 знач.); уласцівы трушчобы. Трушчобныя мясціны.

2. Нядобраўпарадкаваны, непрыдатны для жылля. Трушчобны квартал. // Які жыве ў трушчобах. Трушчобныя насельнікі.

тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.

Разм.

1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк. Краўчанка. Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом. Савіцкі.

2. Зал. да трушчыць.

тру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Біць, крышыць на дробныя часткі. Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі... Пташнікаў.

2. Ламаць, крышыць, разбураць. А міны ўсё вылі і вылі, трушчылі дрэвы, ссякалі галлё, запальвалі зямлянкі. Шамякін. Там, дзе дзік ламачча трушчыць, Дзе мелодый — незлічона, У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных. Панчанка.

3. Знішчаць каго‑, што‑н. [Соміку] яскрава ўявілася, як рушыцца ўніз грузны кавалак, падбірае, камечыць і трушчыць пад сабою Рыгора. Крапіва.

тры, трох, тром, трыма, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 3. Напісаць лічбу тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 3. Тры кніжкі. Тры дарогі. □ Садок быў, праўда, невялічкі: Дзве верабіны ды тры дзічкі. Колас.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

•••

Бачыць на тры аршыны (на тры сажні) пад зямлёю гл. бачыць.

Гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца.

Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.

Да трох не гавары каму гл. гаварыць.

Заблудзіць у трох соснах гл. заблудзіць.

За тры крокі ад каго-чаго гл. крок.

Злупіць тры скуры гл. злупіць.

Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.

тры... і трох...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які складаецца з трох частак, раздзелаў і пад., напрыклад: трохкласны, трохпакаёвы, трохтомны, трохпавярховы, трыножак, трыплан; 2) які мае тры аднолькавыя прадметы, прыкметы, уласцівасці і пад., напрыклад: трохвугольны, трохматорны, трохстопны; 3) трайны па масе, па аб’ёму, па даўжыні і пад., напрыклад: трохатамны, трохвалентны, трохдзённы, трохрублёвы, трохпудовы.

трыадзі́нства, ‑а, н.

Адзінства трох паняццяў, прадметаў, умоў.

•••

Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое захоўвалася драматургіяй класіцызму.

трыадзі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох паняццяў, з’яў, рыс, уяўляе трыадзінства. Гэты вывад можна аформіць умоўнай трыадзінай формулай: думка — вобраз — слова (для пісьменніка) і слова — вобраз — думка (для чытача). Юрэвіч.

трыацэта́т, ‑у, М ‑таце, м.

Рэчыва, з якога вырабляюць трыацэтатнае валакно; назва гэтага валакна.

трыацэта́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трыацэтату. Трыацэтатнае валакно. // Зроблены з такога валакна. Трыацэтатны шоўк.