тры, трох, тром, трыма, (аб) трох, ліч. кольк.
1. Лік і лічба 3. Напісаць лічбу тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 3. Тры кніжкі. Тры дарогі. □ Садок быў, праўда, невялічкі: Дзве верабіны ды тры дзічкі. Колас.
2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).
•••
Бачыць на тры аршыны (на тры сажні) пад зямлёю гл. бачыць.
Гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца.
Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.
Да трох не гавары каму гл. гаварыць.
Заблудзіць у трох соснах гл. заблудзіць.
За тры крокі ад каго-чаго гл. крок.
Злупіць тры скуры гл. злупіць.
Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.
Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)