по́кацца, ‑аецца; незак.
Разм. Лопацца, распускацца. Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.
по́каць, ‑ае; незак.
Разм.
1. Тое, што і покацца.
2. Утвараць пры падзенні гук «пок». Ён ляжаў гэтак нейкі момант, слухаючы, як кулі покаюць недзе паблізу аб мерзлаватую зямлю. М. Ткачоў. Пераспелыя яблыкі ападалі ў цішы садоў і гучна покалі ў зямлю. Сачанка.
по́керны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да покера.
по́кі, прысл. і злучнік.
Абл. Пакуль. — Адцягнем покі што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва. Колас. І покі ў магілу не лягу — Вы ў сэрцы, Ільіч дарагі. Бялевіч.
по́клад, ‑а, М ‑дзе; мн. паклады, ‑оў; м.
Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць каб несліся куры.
по́кліч, ‑у, м.
Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.
по́кнуць, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да покаць (у 2 знач.). Нінка здрыганулася. З касы ў яе выпала шпілька і покнула на падлогу. Пташнікаў.
по́крыва, ‑а, н.
Верхні слой, які пакрывае што‑н. То снег усцілаў зямлю, то праз некалькі дзён нізка над палямі навісалі калматыя дажджавыя хмары і змывалі яе белае покрыва. Дуброўскі. Дрэвы стаяць рэдка, і ўнізе — пышнае травяное покрыва. Гавеман. // Абалонка, якая пакрывае звонку раслінны або жывёльны арганізм. Скурнае покрыва. Валасяное покрыва. // перан. Тое, што пакрывае, ахутвае сабой што‑н. Вось ён [Райніс] прачынаецца. Покрыва ночы рукой адкідае і прагныя вочы да ўсходу ўзнімае. А. Вольскі.
•••
Сарваць покрыва гл. сарваць.
по́крывачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да покрыўкі, звязаны з покрыўкай. Покрывачны матэрыял.