Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

поліартры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Адначасовае або паслядоўнае захворванне многіх суставаў.

[Ад грэч. poly — многа і arthron — сустаў.]

по́ліва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. палоць.

2. Тое, што трэба прапалоць або што праполата.

полівітамі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да полівітамінаў; у склад якога ўваходзяць многія вітаміны.

полівітамі́ны, ‑аў; адз. полівітамін, ‑у, м.

Сумесь многіх вітамінаў; лекавы прэпарат, які з’яўляецца такой сумессю.

полімарфі́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У біялогіі — наяўнасць сярод асобін аднаго і таго ж віду (жывёлы або раслін) форм, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой.

2. У хіміі — здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах.

[Ад грэч. poly — многа і morphē — форма.]

полімарфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і паліморфны.

полімерызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які падвергся полімерызацыі. Полімерызаваныя малекулы.

полімерызава́цца, ‑зуецца; незак.

Падвяргацца полімерызацыі.

полімерыза́тар, ‑а, м.

Спец. Рэактар для полімерызацыі.

полімерыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс утварэння палімераў.

[Ад грэч. polymerēs — разнастайны.]