Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

полісінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва ўтварэнне складаных слоў-сказаў шляхам складання асноў асобных слоў (пра мовы).

[Ад грэч. poly — многа і слова сінтэтычны.]

по́лісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поліса ​1.

полісціро́л, ‑у, м.

Спец. Пластычная маса, якая мае ўласцівасці ізалятара і выкарыстоўваецца пераважна ў электрапрамысловасці.

політыпа́ж, ‑а, м.

1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.

2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.

[Фр. polytypage.]

політэі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа; проціл. монатэізм.

[Фр. polytheisme ад грэч. poly — многа і theos — бог.]

політэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік політэізму.

політэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да політэізму.

політэхнізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад політэхнізаваць.

політэхнізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да політэхнізаваць.

політэхнізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць) політэхнізм.