по́дступ, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падступаць — падступіць і падступацца — падступіцца (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (по́дступы, ‑аў). Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго‑н. Дзесьці на подступах да станцыі раздаўся далёкі яшчэ гудок цягніка. Лынькоў. Подступы да Мінска немцы ахоўвалі пільна. Новікаў. З гэтага месца добра праглядаліся ўсе подступы да шалаша. Гурскі.
по́дсціл, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсцілаць — падаслаць 2.
2. Тое, што падаслана, падкладзена пад што‑н. Бетон згружалі на дашчаны подсціл. Хадкевіч. [Гарвась] скалупвае дзеркачом гразь з падэшваў ботаў, доўга трэ іх аб яловы подсціл і ўзнімаецца на прыступкі. Хадановіч. // Салома, сухое лісце і пад., якімі падсцілаюць жывёлу. — Саломы? — перапытала .. [Калініха]. — Паўтара цэнтнера! Ну малайчына, сынок! Подсцілу няма, парсюкі і карова хутка ў гнаі будуць плаваць. Чарнышэвіч. Пахла завялая свірэпка на дварах, яе прыносілі ад праполатых палёў на подсціл жывёле. Лупсякоў.
3. Пласт апалых лісцяў, хвоі і пад., якія пакрываюць зямлю ў лесе. Над намі зялёныя кроны высокіх дрэў, пад намі — цёплы мох і подсціл з хваінак і лісця. Гарбук.
по́дсцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Тое, што і подсціл (у 2, 3 знач.). Ляжаў .. [жарэбчык] каля ясляў на мяккай саламянай подсцілцы і здзіўлена разглядаў навакольны свет. Якімовіч.
по́дуст, ‑а, М ‑сце, м.
Невялікая рачная рыба сямейства карпавых.
по́дый, ‑я, м.
Гіст. Узвышэнне ў старажытнарымскім цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і іншых высокапастаўленых асоб.
[Лац. podium.]
по́дых, ‑у, м.
Лёгкі, слабы парыў (ветру); рух паветра. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. Пералівалася пад подыхам ветру хвалямі густая азіміна. Шамякін. / Пра набліжэнне, наступленне чаго‑н. Было цёпла, хоць у паветры ўжо адчуваўся подых ранняй восені. Асіпенка.
по́едам, прысл.
У выразе: поедам есці гл. есці.
по́езд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Счэпленыя паміж сабой чыгуначныя вагоны, якія цягне па рэйках паравоз. Прыгарадны поезд. Скоры поезд. Таварны поезд. □ Поезд хаваўся то пад кронай свежай яркай зелені, то імчаўся паміж вясёлых пералескаў. Васілевіч.
2. Шэраг павозак, накіраваных адна за адной у якім‑н. напрамку. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек .. — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.
•••
Маршрутны поезд — таварны поезд, які ідзе да месца прызначэння без змены саставу і вагі грузу.
по́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паіць.
2. у знач. прым. Выкармлены малаком.
по́жаг, ‑а, м.
Абл. Ражон. Дзед пачаў даставаць торбачку. Паволі развязаў, выняў кавалак сала, адрэзаў нажом-цыганком скібачку, нанізаў на пожаг і пачаў падсмажваць. Скрыган. Палаў вялізны камін. Круціліся ў ім на пожагу, шыпелі ў агні кроплямі тлушчу куры. Караткевіч.