Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

плужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да плуг.

2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.

плу́нжэр, ‑а, м.

Спец. Поршань у цыліндры высокага ціску.

[Англ. plunger.]

плу́нжэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шлунжэр. Плунжэрная помпа.

плутакра́т, ‑а, М ‑краце, м.

Кніжн. Прадстаўнік пануючага класа, які карыстаецца ўладай дзякуючы свайму багаццю.

плутакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да плутакратыі.

плутакра́тыя, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Палітычны лад, пры якім дзяржавай кіруе кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа, а народ пазбаўлены правоў.

2. зб. Плутакраты.

[Грэч. plutokratia — панаванне, улада багатых або багацця.]

плутані́зм, ‑у, м.

Тэорыя, погляд, паводле якіх усе горныя пароды з’яўляюцца вынікам плутанічных працэсаў.

плутані́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з рухам і застываннем магмы ў глыбіні зямной кары.

Плуто́н, ‑а, м.

1. Спец. Агульная назва розных глыбінных вывергнутых парод.

2. (з вялікай літары). Назва самай далёкай ад Сонца планеты сонечнай сістэмы.

плуто́ній, ‑ю, м.

Штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент.