Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

плыўчы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Жан. да плывец.

плыць,

гл. плысці.

плювіёграф, ‑а, м.

Прыбор для рэгістрацыі колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці ападкаў.

[Ад лац. pluvia — дождж і грэч. graphō — пішу.]

плювіёметр, ‑а, м.

Прыбор, які вымярае колькасць ападкаў.

[Ад лац. pluvia — дождж і грэч. metreō — мераю.]

плюга́васць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць плюгавага.

плюга́вец, ‑гаўца, м.

Разм. Плюгавы чалавек. [Макар:] — Нават самаму дужаму чалавеку, калі на яго з-за вугла кінецца які плюгавец, дык можа надаваць добра, пакуль той ачомаецца. Сабаленка.

плюга́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Мізэрны, худы, нікчэмны з выгляду. Выгляд у .. [Вольскага] быў досыць плюгавы: нізенькі, рыжыя валасы, чырвоныя вочкі. Бядуля.

плюма́ж, ‑а, м.

Аздабленне з пер’яў на галаўным уборы і на конскай збруі.

[Фр. plumage.]

плю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да пляваць.

•••

Плюнуць у твар — зняважыць каго‑н.

Раз плюнуць — зрабіць што‑н. вельмі лёгка, без намагання.

Хоць ты ў вочы плюнь — аб немагчымасці пазбавіцца ад назойлівасці каго‑н.

плюр, ‑у, м.

Спец. Тонкая празрыстая папера, накрытая клеевым слоем, якая ўжываецца ў літаграфіі.

[Фр. pelure.]