піке́йны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены, пашыты з піке 1. Пікейны каўнерык. Пікейныя коўдры.
піке́т 1, ‑а, М ‑кеце, м.
Невялікі ваенны вартаўнічы атрад; застава. На палове квартала .. [Васіль Пятровіч] убачыў пікет мінёраў. Карпаў. // У капіталістычных краінах — група бастуючых рабочых, выдзеленая для нагляду за парадкам у часе забастоўкі, а таксама група дэманстрантаў, якая ахоўвае дэманстрацыю ад нападу. [Навічкі] не ўдзельнічалі нават у пікетах, якія рабочыя выставілі ля фабрычных варот. Лынькоў.
[Фр. piquet.]
піке́т 2, ‑а, М ‑кеце, м.
Спец.
1. Пункт мясцовасці, які знаходзіцца на адпаведнай адлегласці ад другога пункта і адзначаны пры нівеліраванні колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі. // Калон з нумарам, забіты ў зямлю пры нівеліраванні.
2. Адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній, роўная ў СССР 100 м.
[Фр. piquet.]
піке́т 3, ‑а, М ‑кеце, м.
Старадаўняя гульня ў карты.
[Фр. piquet.]
пікетава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікетаваць.
пікетава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да пікетаваць.
пікетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Ахоўваць што‑н., знаходзячыся ў пікеце 1.
пікета́ж, ‑у, м.
Спец. Выбар пунктаў на мясцовасці і адзначэнне іх калкамі пры нівеліраванні.
пікета́жны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да пікетажу. // Які служыць для пікетажу.
піке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пікета 2. Пікетны знак. Пікетны слупок.
піке́тчык, ‑а, м.
Удзельнік пікета 1. Нарэшце ўперадзе мільгануў доўгачаканы прасвет, а за ім — бераг ракі. Вунь і пікетчык. Шыловіч. Дарогі.. [у Ваўкавыску] былі запоўнены салдатамі і пікетчыкамі Манюкіна. Якімовіч.