пікет 1, ‑а,
Невялікі ваенны вартаўнічы атрад; застава.
[Фр. piquet.]
пікет 2, ‑а,
1. Пункт мясцовасці, які знаходзіцца на адпаведнай адлегласці ад другога пункта і адзначаны пры нівеліраванні колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі.
2. Адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній, роўная ў СССР 100 м.
[Фр. piquet.]
пікет 3, ‑а,
Старадаўняя гульня ў карты.
[Фр. piquet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)