Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да пікаць.

2. Зрабіць спробу сказаць што‑н., запярэчыць чаму‑н. А стараста маўчаў, баяўся слова нікнуць у нашу абарону. Гарэцкі.

піко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пікі ​2. Піковая дама.

пікры́навы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: пікрынавая кіслата — выбуховае рэчыва ў форме крышталяў жоўтага колеру.

[Ад грэч. pyktos — горкі.]

піктагра́ма, ‑ы, ж.

Умоўны малюнак на дрэве, кары дрэва, косці, камені ці на метале, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gramma — запіс.]

піктаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піктаграфіі. Піктаграфічнав пісьмо.

піктагра́фія, ‑і, ж.

Старажытная форма пісьма пры дапамозе піктаграм.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gráphō — пішу.]

пі́кулі, ‑яў; адз. няма.

Прыправа да некаторых страў, прыгатаваная з дробна нарэзанай марынаванай гародніны.

[Ад англ. pickle.]

пі́кша, ‑ы, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых.

піла́, ‑ы; мн. пілы, піл; ж.

1. Інструмент у выглядзе стальной пласціны або дыска з завостраным зубамі для разразання дрэва, металу і пад. Яшчэ з раніцы Еўдакім паклікаў Юрку на дрывотнік. Тут ужо стаялі козлы, на іх ляжала навостраная піла. Курто. Цвёрдае, як жалеза, дрэва слаба паддавалася піле. Чарнышэвіч.

2. Разм. Пра сварлівага чалавека (звычайна жанчыну), які часта прыдзіраецца да чаго‑н., дакарае каго‑н.

пілава́льшчык, ‑а, м.

Тое, што і пільшчык (у 1 знач.).