Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пілатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пілатаваць.

пілатава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пілатаваць.

пілатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да пілатаваць.

пілатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Кіраваць у час палёту самалётам, або іншым лятальным апаратам. Пілатаваў .. [самалёт] Герой Савецкага Саюза капітан Груздзеў. «Звязда».

[Ад фр. piloter.]

пілата́ж, ‑у, м.

Майстэрства кіравання самалётам або іншым лятальным апаратам, а таксама манеўраванне самалёта. Вышэйшы пілатаж.

[Фр. pilotage.]

пілата́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пілатажу. Калі былі ў апошняй пілатажнай зоне, Чайчук развярнуўся і пачаў рабіць комплекс практыкаванняў. Алешка.

піла́-ры́ба, пілы-рыбы; мн. пілы-рыбы; ж.

Вялікая драпежная марская рыба з пілападобнымі адросткамі на верхняй сківіцы.

пі́лерс, ‑а, м.

Спец. Вертыкальная стойка для падтрымкі палубы.

[Англ. pillars (мн.).]

пілігры́м, ‑а, м.

Кніжн. уст. Паломнік, вандроўны багамолец. // перан. Вандроўнік, падарожны. Прыпылены пілігрым стаіць ля чужога парога. І ніхто не пазнае яго. Нават яна. І ніхто не ведае, што тут разбіта ягонае сэрца. М. Стральцоў.

[Ад лац. peregrinus — чужаземец.]

пілігры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Кніжн. Уст. Жан. да пілігрым.