амужы́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuамуле́т, ‑а,
Невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, быццам бы здольны засцерагчы ад няшчасця, хваробы і пад.; талісман.
[Лац. amuletum.]
амулёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да омуля.
амуні́цыя, ‑і,
Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення.
•••
[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]
аму́р, ‑а,
У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі.
[Фр. Amour — ад лац. Amor.]
аму́раў, ‑рава.
Які належыць амуру.
аму́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
аму́рны, ‑ая, ‑ае.
Любоўны.
а́мфара, ‑ы,
Вялікая звужаная ўніз круглая пасудзіна з дзвюма ручкамі і вузкім горлам. Была пашырана ў антычным свеце і ў Кіеўскай Русі.
[Лац. amphora з грэч.]
амфі́бія, ‑і,
1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.
2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.
3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.
[Грэч. amphibios — земнаводны.]