эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.).
2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.).
3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.
эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.).
2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.).
3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.
элі́та, ‑ы,
1.
2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой‑н. яго часткі.
[Фр. élite — лепшы, адборны.]
эліта́рнасць, ‑і,
Прынцып адбору лепшых экземпляраў.
эліта́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны, належыць да эліты (у 2 знач.).
2. Звязаны з буржуазнымі тэорыямі аб натуральным дзяленні грамадства на выбраную меншасць, прызваную займаць у ім пануючае становішча, і масу народа.
•••
элітары́зм, ‑у,
Рэакцыйная тэорыя, паводле якой грамадства дзеліцца на «выбраную» меншасць, прызваную ўладарнічаць, і большасць, якая безадгаворачна падпарадкоўваецца ва ўсім кіраўнікам.
элі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца элітай; лепшы, адборны.
2. Які ўтварае эліту.
эль, ‑ю,
Светлае, густое і моцнае англійскае піва, якое гатуецца з ячменнага соладу.
[Англ. ale.]
эльдара́да,
Краіна казачных багаццяў і цудаў.
[Ад ісп. el dorado — залатая краіна, якую шукалі іспанцы пры заваяванні Паўднёвай Амерыкі.]
эльзеві́р, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Кніга, надрукаваная ў славутых галандскіх друкарнях 16–18 стст., што належалі сям’і друкароў-выдаўцоў Эльзевір.
2. ‑у. Старажытны, вельмі вытанчаны друкарскі шрыфт.
эльф, ‑а,
У заходнееўрапейскай міфалогіі — казачная істота, дух прыроды, добразычлівы да людзей.
[Ням. Elf.]