Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ірла́ндзец,

гл. ірландцы.

ірла́ндка,

гл. ірландцы.

ірла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ірландыі, ірландцаў, належыць ім. Ірландская мова. Ірландскія сагі.

ірла́ндцы, ‑аў; адз. ірландзец, ‑дца, м.; ірландка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. ірландкі, ‑дак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Ірландыі.

і́рмас, ‑а, м.

Царкоўнае песнапенне на ўсяночную.

[Ад грэч. heirmós — спляценне, сувязь.]

іро́нія, ‑і, ж.

1. Тонкая, скрытая насмешка. Ноткі іроніі. Горкая іронія. Злая іронія. □ Увесь час на .. твары [Івана Пракопавіча] адбіваюцца: то яхідны смех, то злосць, то іронія, то сарказм. Колас.

2. Стылістычны зварот, фраза, слова, у якіх прытворна, з мэтай насмешкі сцвярджаецца супроцьлеглае таму, што думаюць аб асобе або прадмеце.

•••

Іронія лёсу (кніжн.) — аб недарэчнай выпадковасці.

[Грэч. eirōneia.]

і́рха, ‑і, ДМ ірсе, ж.

1. Вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.

2. Разм. Тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка.

і́ршыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Закладваць у шво ірху. // Аблямоўваць, абшываць край чаго‑н. ірхай. Іршыць кажух.

ірыга́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца ірыгацыяй.

ірыгацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ірыгацыі; арашальны. Ірыгацыйныя работы. Ірыгацыйная сістэма.