Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фларэнты́ец,

гл. фларэнтыйцы.

фларэнты́йка,

гл. фларэнтыйцы.

фларэнты́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Фларэнцыі, фларэнтыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Фларэнтыйскія звычаі. // Зроблены ў Фларэнцыі. Фларэнтыйскае сукно.

фларэнты́йцы, ‑аў; адз. фларэнтыец, ‑тыйца, м.; фларэнтыйка, ‑і, ДМ ‑тыйцы; мн. фларэнтыйкі, ‑тыек; ж.

Жыхары Фларэнцыі.

флат, ‑у, М флаце, м.

Друкарская папера ў лістах, а не ў рулонах.

[Англ. flat.]

флатаво́дзец, ‑дца, м.

Высок. Марскі военачальнік, камандуючы ваенна-марскімі сіламі і флотам. Таленавіты рускі народ вылучыў цэлую плеяду ўмелых флатаводцаў, пад кіраўніцтвам якіх наш флот атрымаў многа слаўных перамог. «Беларусь».

флатаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флатаводца; уласцівы флатаводцу. Флатаводчы вопыт.

фла́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флату. Флатавая папера.

флата́рый, ‑я, м.

Спец. Памяшканне, абсталяванае кварцавымі лямпамі ў шахцёрскіх гарадках і пасёлках.

флата́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па флатацыі.

2. Рэчыва, якое прымяняецца для рэгулявання працэсу флатацыі.