Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

орт, ‑а, М орце, м.

1. У горнай справе — і гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.

2. У матэматыцы — вектар, даўжыня якога роўная адзінцы.

[Ням. Ort — месца.]

о́смас, ‑у, м.

Спец. Павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перагародку, якая раздзяляе іх.

[Ад грэч. ōsmos — штуршок, ціск.]

о́сміевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да осмію.

о́смій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.

[Ад грэч. osmē — пах.]

ост, ‑у, М осце, м.

Спец.

1. Усход, усходні напрамак.

2. Усходні вецер.

[Ням. Ost.]

остго́ты, ‑аў.

Усходняя частка германскага племені готаў. Кароль остготаў.

остго́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да остготаў.

о́ступам, прысл.

Абл. Цесна абступіўшы; вакол. Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза. Чорны.

от, часціца.

Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць — не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] — От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.

отарыналарынгало́гія, ‑і, ж.

Медыцынская клінічная дысцыпліна, якая вывучае прычыны ўзнікнення, спосабы лячэння і прафілактыку захворванняў вуха, носа і горла.

[Ад грэч. ús, ōtós — вуха, rhis, rhinos — нос, lárynx, láryngos — гартаць і logos — навука.]