Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

многастано́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках. Многастаночнае абслугоўванне.

многастаро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць многастаронняга.

многастаро́нні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае некалькі старон. Многастаронняя прызма.

2. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў, удзельнікаў чаго‑н. Многастаронні дагавор.

многаступе́нны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць рад ступеней. Многаступенная сістэма адбору. // Які адбываецца па ступенях, перыядах. Многаступенныя выбары (сістэма выбараў, пры якой выбаршчыкі выбіраюць толькі прадстаўнікоў, якія затым выбіраюць дэпутатаў).

многаступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю ступеней. Многаступеньчатая ракета. □ Піліп Пракапенка выточваў даволі складаную, многаступеньчатую дэталь. Кулакоўскі.

многасяме́йнасць, ‑і, ж.

Стан многасямейнага; наяўнасць вялікай сям’і.

многасяме́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую сям’ю; мнагадзетны.

многатана́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З вялікім танажом (пра вагон, судна і пад.).

многатана́льны, ‑ая, ‑ае.

У якім многа тонаў (гл. тон у 1 знач.). Якая ж сіла ў шуме баравым! Ці не народная быль векавая гаворыць аб сабе ў гэтым шуме — быль многатанальная. Пестрак.

многатыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца, працягваўся многа тыдняў; тэрмінам у многа тыдняў. Многатыднёвая праца.

2. Разлічаны на многа тыдняў. Многатыднёвы запас вады.