Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мнагапо́лле, ‑я, н.

Тое, што і шматполле.

мнагапо́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шматпольны.

мнагапро́фільны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі або многа профіляў. Мнагапрофільная лабараторыя.

мнагара́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца, ажыццяўляецца ў некалькі радоў. Мнагарадны рух машын.

2. Пасаджаны, пасеяны ў некалькі радоў.

3. Які адначасова апрацоўвае некалькі радоў (пра сельскагаспадарчыя машыны). Мнагарадны культыватар.

мнагасі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую магутнасць (пра маторы, машыны і пад.). Мнагасільны трактар.

мнагасло́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх або многіх слаёў. Мнагаслойныя горныя пароды.

мнагасло́ўе, ‑я, н.

Празмерная колькасць слоў (у размове, на пісьме).

мнагасло́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мнагаслоўнага.

мнагасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які выказвае або ў якім выказаны думкі празмерная колькасцю слоў. Мнагаслоўная справаздача. Мнагаслоўны артыкул. □ Дзядзька.. пісаў жонцы такія ласкавыя і мнагаслоўныя пісьмы, па якіх можна было падумаць, што ён вялікі гаварун. Сіпакоў. // Які многа гаворыць. Звычайна маўклівая, .. [гаспадыня] зрабілася надта мнагаслоўнай і ўсё гаварыла пра свае няшчасці. Шамякін.

мнагаство́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ствалоў (аб зброі). Мнагаствольны кулямёт.