Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алхі́мік, ‑а, м.

Той, хто займаўся алхіміяй.

алхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алхіміі.

алхі́мія, ‑і, ж.

Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне «філасофскага каменя» як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.

алыча́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы.

[Цюрк.]

алычо́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыгатаваны з алычы.

альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

альбіні́зм, ‑у, м.

Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.

[Ад лац. albus — белы.]

альбіно́с, ‑а, м.

Чалавек, жывёла або расліна з адзнакамі альбінізму.

альбіно́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑сак; ж.

Жан. да альбінос.

альбо́, злучнік.

Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік «або».