Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

але́шнік, ‑у, м., зб.

1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.

2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.

але́шнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алешніку. На алешнікавым узгорку выбралі месца, каб будаваць першы барак для рабочых. Чорны.

але́шына, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха. На балоце між густых алешын пасуцца авечкі. Грамовіч.

2. толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага дрэва.

але́я, ‑і, ж.

Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад. Пестрак. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі. Хадкевіч.

алё, выкл.

Вокліч, які ўжываецца ў час размовы па тэлефоне як адказ на тэлефонны выклік, у значэнні «слухаю», «слухайце», «каля тэлефона».

[Англ. hallo.]

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

алёсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алёсу.

алжы́рац,

гл. алжырцы.

алжы́рка,

гл. алжырцы.

алжы́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алжырцаў, Алжыра.