але́йнасць, ‑і,
Ступень, колькасць алею ў чым‑н.
але́йнасць, ‑і,
Ступень, колькасць алею ў чым‑н.
але́йнік, ‑а,
Тое, што і алейшчык.
але́йніца, ‑ы,
Бутэлька, бляшанка, каністра для алею.
але́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею.
2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў.
3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны).
4. Які адносіцца да вытворчасці алею.
але́йня, ‑і;
Прадпрыемства па вытворчасці алею.
але́йшчык, ‑а,
Спецыяліст па вытворчасці алею; алейнік.
але́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
александры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з Александрыяй як з цэнтрам эліністычнай культуры.
•••
александры́т, ‑у,
Каштоўны камень смарагдава-зялёнай афарбоўкі пры дзённым святле і чырвона-фіялетавы пры штучным асвятленні.
алексі́я, ‑і,
Страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга.
[Ад грэч. a — адмоўная часціца і lexis — слова.]