алеа́ндравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да алеандра.
алеа́ндравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да алеандра.
алеба́рда, ‑ы,
Старажытная зброя — сякера на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.
[Фр. hallebarde з араб.]
алеба́стр, ‑у,
1. Празрысты дробназярністы гіпсавы камень, які ўжываецца для арнаментных вырабаў.
2. Абпалены і размолаты белы гіпс, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як вяжучы матэрыял.
[Грэч. alábastros, ад назвы горада ў Егіпце.]
алеба́стравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да алебастру.
алегары́зм, ‑у,
Алегарычны спосаб абмалёўкі, адлюстравання.
алегары́чнасць, ‑і,
Уласцівасць алегарычнага.
алегары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да алегорыі.
алего́рыя, ‑і,
У літаратуры і мастацтве — выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза; іншасказальнасць.
[Грэч. allegoria — іншасказанне.]
але́гра,
1.
2.
[Іт. allegro — весела.]
але́гры,
Латарэя, у якой розыгрыш адбываецца адразу ж пасля куплі білета.
[Іт. allegri — «вясёлы», «будзьце вясёлыя» (жартаўлівы надпіс на пройгрышных білетах латарэі).]