акцябро́нак,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuакцябры́ны, ‑рын;
Савецкі абрад ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных і сямейная ўрачыстасць у гэтай сувязі.
акы́н, ‑а,
Народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі (казахаў, кіргізаў і інш.).
акы́ш,
Выкрык, якім адпуджваюць курэй, птушак.
алавя́ннік, ‑а,
Майстар, які вырабляе рэчы з волава.
алавя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з волава.
2. Які складаецца з волава, мае ў сабе волава.
3. Чым‑н. падобны да волава, такі, як у волава.
алагі́зм, ‑у,
Што‑н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем.
[Ад грэч. a — не‑, без- і logismos — разважанне.]
алагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць алагічнага.
алагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Нелагічны, несумяшчальны з лагічным мысленнем.
ала́дка, ‑і,
Блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста.