акцёрства, ‑а, н.
Занятак, прафесія акцёра; тэатральнае мастацтва. // Аб прытворства, штучнасці і манернасці ў паводзінах.
акці́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. акціраваць.
акці́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да акціраваць.
акці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць або адсутнасць чаго‑н.
акцы́з, ‑у, м.
1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.
2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.
акцы́знік, ‑а, м.
Уст. Служачы ў акцызе (у 2 знач.). Вёрст з трыццатак ад горада абрабавалі аднаго акцызніка ды забілі на смерць паштара. Мурашка.
акцы́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да акцызу. Акцызны збор. Акцызны чыноўнік.
2. у знач. наз. акцы́зны, ‑нага, м. Тое, што і акцызнік.
а́кцыя 1, ‑і, ж.
Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты. Міралюбівая акцыя Савецкага ўрада. Дыпламатычная акцыя. Акцыя помсты. Агрэсіўная акцыя. □ [Кох:] не раз рабіў.. [Вейсу] непрыемнасці, пачынаючы якую-небудзь акцыю, не дамовіўшыся, не параіўшыся з ім. Лынькоў.
[Ад лац. actio — дзеянне.]
а́кцыя 2, ‑і, ж.
Цэнная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнага паю ў капіталістычнае прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства. Валодаць акцыямі. Скупіць акцыі. Трымаць акцыі. Рост каштоўнасці акцый. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне: будучага даходу). Маркс. Шалёна несліся ў гару акцыі фабрык і заводаў. Гартны. Трывогу, трывогу б’е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.
•••
(Яго, яе, іх) акцыі павышаюцца — пра павышэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.
Акцыі падаюць — пра зніжэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.
[Фр. action.]
акцыяне́р, ‑а, м.
Уладальнік акцый; удзельнік акцыянернага прадпрыемства.
акцыяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да акцыянер.