Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аленегадо́вец, ‑доўца, м.

Спецыяліст па аленегадоўлі; аленявод.

аленегадо́ўля, ‑і, ж.

Развядзенне і вырошчванне аленяў як галіна жывёлагадоўлі.

аленегадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аленегадоўлі. Аленегадоўчы саўгас. Аленегадоўчая ферма.

але́ніна, ‑ы, ж.

Мяса аленя.

але́нь, ‑я, м.

Свойская і дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом. Паўночны алень. Алень-марал. Плямісты алень. Язда на аленях.

аленябы́к, ‑небыка, м.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных з доўгімі спіральна закручанымі рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.

аленяво́д, ‑а, м.

Тое, што і аленегадовец.

аленяня́ і аленянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня аленя.

алергалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алергалогіі. Алергалагічная прафілактыка.

алергало́гія, ‑і, ж.

Спец. Раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, механізм развіцця і праяўлення, прафілактыку і лячэнне алергічных хвароб.