Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алапаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алапатыі. Алапатычныя сродкі лячэння.

алапа́тыя, ‑і, ж.

Устарэлая назва, дадзеная гамеапатамі звычайным (негамеапатычным) метадам лячэння.

[Ад грэч. allos — другі і pathos — пакута, хвароба.]

алатрапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Выкліканы, створаны алатропіяй.

алатро́пія, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента ўтвараць розныя простыя рэчывы.

[Грэч. allos — іншы і trópos — паварот, напрамак.]

ала́х, ‑а, м.

Назва бога ў мусульман.

•••

Адзін алах ведае — нікому не вядома.

Алах яго ведае — невядома, не ведаю.

алба́нец,

гл. албанцы.

алба́нка,

гл. албанцы.

алба́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Албаніі, албанцаў. Албанская мова.

алба́нцы, ‑аў; адз. албанец, ‑нца, м.; албанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. албанкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

алгары́тм, ‑у, м.

Сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа.