Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акупі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дзеясл. акупіраваць.

акупі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да акупіраваць.

акупі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Заняць (займаць) узброенымі сіламі чужую тэрыторыю без атрымання на гэта суверэнных правоў. // перан. Разм. Заняць, захапіць пэўнае месца, памяшканне. Брыгадзіры і аграномы.. акупіравалі ўсю кантору. Дуброўскі.

акупі́цца, акупіцца; зак.

Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты. Шамякін. // перан. Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў. Колас.

акупі́ць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што.

Вярнуць патрачаныя на што‑н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы ганны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне. Барсток. // перан. Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.

аку́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акупіць.

аку́плівацца, ‑аецца.

Незак. да акупіцца.

аку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акупіць.

акупля́цца, ‑яецца.

Незак. да акупіцца.

акупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да акупіць.