Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акуля́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які носіць акуляры, з акулярамі. Вусаты, акулярысты, вельмі дабрадушны, .. [Бабарыка] паглядзеў на Собіча ўзбоч акуляраў. Скрыган.

акумулі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акумуліраваць.

акумулі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акумуліраваць.

акумулі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Спец.

1. Сабрацца (збірацца), засяродзіцца (засяроджвацца), сканцэнтравацца (канцэнтравацца).

2. толькі незак. Зал. да акумуліраваць.

акумулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Сабраць (збіраць), засяродзіць (засяроджваць), сканцэнтраваць (канцэнтраваць).

[Лац. accumulare.]

акумуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. Акумулятар сонечнай энергіі.

[Лац. accumulator — збіральнік.]

акумуля́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да акумулятара. Акумулятарная батарэя. Акумулятарная лямпачка.

акумуляты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да акумуляцыі. Акумулятыўны працэс.

акумуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Збіранне. накапленне, канцэнтраванне. Акумуляцыя энергіі. Акумуляцыя капіталу.

[Лац. accumulatio — накапленне.]

акуна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акунуцца.

2. Зал. да акунаць.