Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасчэ́сваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць ​1).

пасчэ́сваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць ​2).

пасшыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасшываць.

пасшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сшыць усё, многае; сшыць у многіх месцах.

пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі.

пасы́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. пасылаць — паслаць ​1 (у 3, 4 знач.).

пасыла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пасылаць — паслаць ​1 (у 1–4 знач.).

пасыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пасылаць (гл. паслаць ​1 у 1–4 знач.).

пасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паслаць ​1.

•••

Толькі па смерць пасылаць каго — пра таго, хто, пайшоўшы выконваць якое‑н. даручэнне, доўга не вяртаецца.

пасы́лачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пасылкі (у 1 знач.). Пасылачныя судны.

2. Які мае адносіны да пасылкі (у 2 знач.), служыць для пасылак. Пасылачная квітанцыя.

пасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасылаць — паслаць ​1 (у 1–2 знач.).

2. Запакаваная рэч, якая перасылаецца куды‑н. ці прысланая адкуль‑н. Люся чакала пісьма з Маркоўскага, але ні пісьма, ні пасылкі пакуль што не было. Даніленка.

3. У філасофіі, логіцы — суджэнне, якое служыць асновай для вываду.