пасця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Сцягнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Штаніна пасцягвалася ў зборкі і стала такая вузкая, што не тое каб нага — рука не магла пралезці. Сіняўскі.
пасця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Сцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. К вясне .. паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны. — Узяў ён на рукі тое дзіця мёртвае і не бачыць, куды ісці... Ідзе і на дамы, на слупы натыкаецца, бы ўсё адно сляпы... Мы аж пілоткі з галоў пасцягвалі... Сачанка. Гэтым дротам чырвонаармеец пасцягваў дзіркі ў абодвух чаравіках. Кулакоўскі.
пасцяпе́навец, ‑наўца, м.
Уст. Прыхільна маруднага, паступовага развіцця, праціўнік рашучых, рэвалюцыйных метадаў. Гэта вельмі непрыемна ўсім пасцяпенаўцам і апартуністам, гэта ўнушае страх нават многім сацыял-дэмакратам з лагера хвасцістаў, але — гэта факт. Ленін.
пасцяпе́наўшчына, ‑ы, ж.
Уст. Погляды і тактыка ліберальных і апартуністычных партыі і груп, якія супрацьпастаўляюць рэвалюцыйнай барацьбе арыентацыю на нязначныя, паступовыя сацыяльныя рэформы, што ажыццяўляюцца ўрадам эксплуататарскай дзяржавы.
пасчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Счапіць усё, многае. Пасчапляць вагоны.
пасчышча́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пасчышчаць.
пасчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Счысціць усё, многае.
пасчэ́сваны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пасчэсваць 1.
пасчэ́сваны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пасчэсваць 2.
пасчэ́свацца, ‑аецца; зак.
Счасацца — пра ўсё, многае (гл. счасацца 2). Пабойкі пасчэсваліся.